На Rockachev прыедуць Stigmata і "Король и Шут"

23-24 жніўня на рагачоўскім стадыёне пройдзе адзінаццаты фэст Rockachev. Ужо зараз існуюць дамоўленасці з маскоўскімі гуртамі Evil Not Alone і Digimortal, піцерцамі "Тролль Гнет Ель" ды вялікай колькасцю абсалютна розных паводле стылю беларускіх калектываў.

"Магчыма, у нас атрымаецца прымеркаваць фестываль да 75-годдзя нашага спонсара "Рагачоўскага МКК", які робіць найлепшую згушчонку ў свеце, — дзеліцца планамі арганізатар Андрэй Іваненка. — Гэта можа сур'ёзна паўплываць на лайн-ап. Магчыма, у нас атрымаецца запрасіць гурт узроўню Stigmata, а ў якасці асноўнага хэдлайнера — гурт узроўню "Король и Шут".

Кожны дзень фестывалю будзе закрывацца а 23-й гадзіне, бо сярод наведвальнікаў шмат непаўналетніх, якім папросту нельга знаходзіцца на вуліцы пазней. Астатнім плануецца прапанаваць афтэпаці дзе-небудзь за горадам, дзе можна будзе паставіць намёты і патусавацца разам.

Плануецца, што квіткі на фестываль з’явяцца на пачатку чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі