На Пружаншчыне турыстам пакажуць як квасіць капусту

Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Раённыя будні” распавёў начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш. Такім чынам мяркуецца прывабліваць у рэгіён беларускіх і замежных турыстаў.

Акрамя таго, спадар Панімаш назваў з дзясатак буйных культурніцкіх мерапрыемстваў, якія сёлета адбудуцца на Пружаншчыне. Сярод іх — “Пружанскія чытанні”, прысвечаныя ўгодкам паўстання Кастуся Каліноўскага, “Ружанская брама”, свята фальклору “На вячорках у бабы Яўгенні”, фэст “Пеўчае поле” у гонар Рыгора Шырмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі