На плошчы Свабоды ў Мінску міліцыянты затрымалі каля дзясятка пікетоўшчыц

Яны трымалі плакаты "Чыноўнікаў — да адказу", "Адміністрацыя прэзідэнта — надзейны ахоўнік ад беззаконня ў краіне" ды інш.

Праз некалькі хвілін да жанчын падбеглі міліцыянты і затрымалі іх. Жанчын даставілі ва ўпраўленне міліцыі Цэнтральнага раёна сталіцы. Адну з іх, інваліда, пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі кінулі проста на падлогу аўтобуса, у які запіхвалі затрыманых, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі