На пікеце ў Горках затрымалі 14 чалавек, суды — заўтра

Судзіць удзельнікаў пікету ў падтрымку лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча будуць 3 жніўня а 9.00. Пратэстоўцы стаялі ланцугом ля калоніі ў Горках і трымалі расцяжку.

Разам з удзельнікамі акцыі затрымалі кіроўцу, потым яго адпусцілі без складання пратаколу. А яшчэ пазней аштрафавалі за парушэнне правіл паркоўкі.

Сярод пікетоўцаў былі і вядомыя палітыкі, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Але іх міліцыя не схапіла.

Па ўдакладненых звестках, Наста Палажанка спрабавала прывезці ў Горкі часовага адваката. Сталы адвакат Змітра Дашкевіча проста не мог у гэты дзень прыехаць у калонію і таму давялося шукаць "абаронцу на дзень". Але яго не пусцілі ў калонію і адвакат даволі хутка з'ехаў у Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі