На Нямізе патрабавалі свабоду Алесю Пушкіну (фота)

Шчыт памерам каля 80 на 40 сантыметраў прымацаваны металічным ланцугом і двума замкамі да прыпынку грамадскага транспарту ўнізе каля праваслаўнага Кафедральнага сабора. Ніякіх пазнак ці подпісаў на ім няма, хто гэта зрабіў — невядома. На 14.20 шчыт вісеў ужо прынамсі паўгадзіны.

Мінакі праяўляюць вялікую цікавасць да шчыта, фатаграфуюць яго на мабільнікі, цікавяцца тым, хто такі Алесь Пушкін.

Нагадаем, 6 снежня суддзя Ленінскага раёну Мінску Марына Запаснік прысудзіла мастаку 12 сутак арышту за перфоманс у будынку Вярхоўнага суда, куды Пушкін прыйшоў з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. У верасні за падобны перфоманс Алесь Пушкін адседзеў 10 сутак у Смаргоні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі