На міжнародным круглым стале абмяркуюць, якой быць беларускай міліцыі

У мерапрыемстве возьмуць удзел эксперты з Беларусі, Польшчы ды Украіны. Круглы стол распачнецца а дзесятай гадзіне на сядзібе партыі БНФ.


Ідэя кампаніі “Народная праграма” паўстала ў 2010-м годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, распавёў падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч:


“Адна з мэтаў кампаніі — стварыць супольнае бачанне будучай Беларусі, якое было б прапанавана экспертамі, грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі структурамі. Але пры гэтым знайшло б пэўны водгук і ацэнку з боку людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да той ці іншай сферы”.


На сайце “Народнай праграмы” змяшчаюцца тэмы для абмеркавання, дзе кожны можа выказацца. Па выніках праграмы будзе створана “народная праграма”, у якой будзе бачанне таго, як павінна развівацца наша краіна, кажа палітолаг Дзяніс Мельянцоў:


“Канчатковы прадукт у выглядзе “народнай праграмы” – абсалютна вольны для выкарыстання любымі палітычнымі сіламі. У ідэале мы б хацелі, каб гэты пазітыўны дакумент выкарыстоўваўся ўсімі палітычнымі сіламі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі