На Мінскай кальцавой аўтадарозе — паляванне на карову (абноўлена)

Як паведамляе БЕЛТА, каля 14-й гадзіны на 34-м кіламетры знешняга кола МКАД з грузавіка МАЗ выпала карова. Яе не маглі злавіць ні кіроўца аўтамабіля, ні інспектары Дарожна-патрульнай службы. Перапалоханая жывёла кідалася на людзей і не жадала зноў патрапіць у грузавік.

У выніку, карову ўсё ж злавілі і вярнулі ў грузавік. Кіроўцу аштрафавалі на 50 тысяч рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі