На лета запланаваны пераход усіх кіназалаў сталіцы на лічбу

Пра гэта Еўрарадыё распавёў генеральны дырэктар “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш:

“У нас з 23-х залаў 13 — у лічбе. Гэта добра, але недастаткова! Бо цяпер усе фільмы выдаюцца ў лічбе! Мы задыхаемся! На тыдзень некалькі прэм’ераў і няма куды іх ставіць. Мы цяпер пераводзім на лічбу ўсе залы і спадзяемся, што ў ліпені яны будуць працаваць ў лічбе”.

Па словах Васіля Коктыша, неўзабаве будуць адрэстаўраваныя некалькі кінатэатраў: “Перамога”, “Масква”, а таксама кінатэатр ля станцыі метро “Грушаўка”.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі