На Лепельшчыне зладзілі “Жаніцьбу Цярэшкі”

Удзел у каляднай гульні прынялі больш як 50 гасцей з розных гарадоў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Месца для “Жаніцьбы Цярэшкі” выбралі невыпадковае: справа ў тым, што гэтая народная гульня захавалася ў аўтэнтычным выглядзе толькі на Лепельшчыне.

Лічыцца, што свой пачатак “Жаніцьба Цярэшкі” бярэ ажно ў Полацкім княстве. У яе аснове — рэальная асоба, нейкі Цярэшка, які апекаваўся закаханымі парамі і быў ахавальнікам сям’і.