На "хіміі" Севярынец без душа, але з кнігамі Кузьмы Чорнага і Караткевіча

Як паведаміў палітвязень у жывым эфіры Еўрарадыё, яго засялілі ў пакой, дзе пакуль толькі адзін сусед. Працы ў Севярынца пакуль што няма, яна будзе вядомая на пачатку наступнага тыдня. Сам Павел прапанаваў начальству папраўчай установы некалькі варыянтаў свайго працаўладкавання: арганізацыя "Хрысціянская дзелавая ініцыятыва" (у Кобрыне) ці якая-небудзь культурна-асветніцкая ўстанова ў Пружанах — напрыклад, бібліятэка. 


Дарэчы, на "хіміі" ў Купліне ёсць і свая невялікая бібліятэчка. У тым ліку, кажа Севярынец, ёсць там і беларускамоўная літаратура — творы Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Караткевіча і нават Новы Запавет. 


У інтэрнаце ў Купліне няма ні душа, ні ванны. Каб памыцца, трэба пісаць заяву на паход у грамадскую лазню ў Пружанах. Акрамя гэтай заявы Севярынец плануе напісаць заяву на штотыднёвае наведванне праваслаўнай царквы ў Пружанах. Агулам жа перамяшчэнне за сценамі інтэрната ў вязняў вельмі абмежаванае. Вольнага выхаду на вуліцу, як было ў Малым Сітне, няма, кажа Севярынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі