У Варшаве 26 верасня распачалася штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Яна дае магчымасць прадстаўнікам беларускіх няўрадавых арганізацый удзельнічаць у працы АБСЕ. У рамках канферэнцыі плануецца шэраг імпрэзаў, у тым ліку і на тэму Беларусі — па свабодзе арганізацый, смяротным пакаранні ды інш.
Андрэй Сушко адзначае, што падчас канферэнцыі адбыўся флэшмоб у падтрымку Алеся Бяляцкага:
Сушко: “Тэма Беларусі гучыць ярчэй за ўсё. Падчас свайго выступу спадарыня Хаджы Шэрыф (яна генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека — той арганізацыі, віцэ-прэзідэнтам якой з’яўляецца Алесь Бяляцкі) хвіліны 3-4 прысвяціла пытанню Алеся Бяляцкага. Для такой канферэнцыі чатыры хвіліны — гэта вельмі шмат. Беларусы, нашыя калегі з іншых краінаў падчас выступу ўсталі ў кашулях з надпісамі “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Маўкліва, але вельмі яскрава выказалі сваю пазіцыю па гэтым пытанні”.
Праваабаронца адзначыў, што ў канферэнцыі прымаюць удзел беларуская дэлегацыя: Наталля Радзіна, Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч.
На канфэрэнцыі АБСЕ ў Варшаве гучней за ўсё гучыць тэма Беларусі
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Андрэй Сушко, юрыст руху "За Свабоду".
-
10:43 22.03.2023
-
12:58 25.07.2022