На гарачую лінію для “пацярпелых ад хатняга гвалту” звяртаюцца і мужчыны

Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня праўлення аб'яднання “Гендэрныя перспектывы” Ірына Альхоўка (на здымку крайняя справа) падчас прэзентацыі кампаніі супраць хатняга гвалту і барацьбы з яго праявамі.

Ірына Альхоўка: “Яны пагражаюць, што высяляць з кватэры, адбіраюць пенсію. Але ёсць зварот ад мужчыны, які хацеў бы кантраляваць сваю агрэсію ў сям’і. Ён ведае, што ў яго ёсць праблемы і хацеў, каб спецыялісты яму дапамаглі”.

Агулам за 4 месяцы на гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту звярнуліся больш за 500 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі