На дырэктара птушкафабрыкі “Праўда” завялі справу за прыпіскі

Цяпер ужо былы дырэктар КСУП “Племптушкарэпрадуктар “Праўда”, дэпутат Гаранскага сельсавету падазраецца ў прыпісках, якія зрабіў у жніўні 2011 года. Па версіі пракуратуры, такім чынам ён імкнуўся схаваць адмоўныя наступствы працы і невыкананне планаў, а таксама хацеў заняць першае месца ў спаборніцтвах сярод сельгаспрадпрыемстваў і атрымаць за гэта прэмію. Прыпіскі рабіліся пры зборы збожжа на плошчах, якія належаць птушкафабрыцы.

У выніку “лішнімі” выявіліся 1 160 тон збожжа. Дзяржава панесла спраты ў памеры 46 мільёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі