На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна (фота)

Нагадаем, што з Новага года мінімальны заробак узняты да мільёна рублёў. Такую суму пакладуць у кішэню і машыніст бульдозера,  і трактарыст, і медсястра, і шэф-повар, і токар 4-5 разрадаў, і прыбіральшчык памяшканняў.

Сярод вакансіў пабольшала вайсковых. З пяці ранейшых вакансій начальнікаў радыёстанцыі засталася адна і дадалася адна новая. Новая “каштуе” паўтара мільёна, старая вырасла на 20% (раней была 780 тысяч рублёў). Дадалося камандзіраў рознага рангу з акладамі каля двух мільёнаў. Але ёсць таксама і камандзір аддзялення, начальнікі юрыдычнай і нават фінансавай службы з акладам у 1 мільён рублёў.

Нагадаем, што на 19 студзеня ў брэсцкім цэнтры занятасці былі вакансіі нават на 600 тысячаў  рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі