На Акрэсціна актывіст руху "За Свабоду" абвясціў сухую галадоўку

Яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня ў Мінску. Але асудзілі яго за хуліганства. Пратэстуючы супраць рашэння суда, актывіст пачаў галадоўку, а тры дні таму адмовіўся і ад ўжывання вады, перадае Радыё "Рацыя".

30 снежня пройдзе чарговы суд у справе Навіцкага, адбудзецца разгляд яго скаргі. Калі папярэдні прысуд не адменяць, Навіцкі будзе сядзець за кратамі да 2 студзеня.

Нагадаем, актывіст набыў вядомасць, калі падчас акцый пратэсту фатаграфаваў пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў. Гэтыя здымкі ён выстаўляў у інтэрнэце. Менавіта за здымкі міліцыі ён быў арыштаваны першы раз, на пачатку лістапада, падчас шэсця і мітынгу ў Лошыцкім Яры. Тады яго асудзілі на 12 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі