Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных. Так ён пракаментаваў інфармацыю СМІ пра тое, што на баку Муаммара Кадафі нібыта ваявалі беларускія снайперы.
Па словах Савіных, у дачыненні да Беларусі дапушчаная памылка. Беларускім дыпламатам абсалютна дакладна вядома, што нашых суайчыннікаў са зброяй у руках у Лівіі не было, падкрэсліў Савіных.