МЗС вінаваціць Захад у двайных стандартах у "справе Бяляцкага"

Па яго словах, заявы замежных палітыкаў у сувязі з прысудам беларускаму праваабаронцу з'яўляюцца прыкладам крывадушнага выкарыстання двайных стандартаў, перадае БЕЛТА. Прадстаўнік МЗС падкрэслівае, што прысуд суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці асуджанага, а звязаны з яго ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

Савіных адзначае, што ва ўсіх краінах Захаду ўхіленне ад выплаты падаткаў — гэта крымінальная справа. На яго думку, нельга за гэта вінаваціць Беларусь.

Двпламат мяркуе, што пачатая на Захадзе кампанія абароны Бяляцкага характарызуецца адкрытым палітычным ціскам на судовыя органы Беларусі, што супярэчыць стандартам сучаснай сістэмы правасуддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі