МЗС Нямеччыны: з Беларусі прыйшоў "негатыўны сігнал"

Літовец Эмануэліс Зінгерыс і грамадзянка Нямеччыны Марылуіза Бек збіраліся наведаць Беларусь у складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У МЗС Беларусі сцвярджаюць, што адмова ў візах не звязаная з назіраннем за выбарамі, а гэтыя замежнікі з'яўляюцца непажаданымі асобамі ў нашай краіне.

20 верасня амбасадара Беларусі Андрэя Гіро выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Яму было заяўлена, што абмежаванні свабоды прэсы і адмова ў праве ўезду, а таксама абмежаванні грамадзянскай супольнасці ўжо незадоўга да выбараў з'яўляюцца "негатыўным сігналам і тормазам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі". 

У сваю чаргу МЗС Літвы заявіла, што "выбіральныя метады пры выдачы віз назіральнікам на выбарах выклікаюць сур'ёзныя сумненні ў адкрытасці Беларусі каштоўнасцям свабоды выбару і дэмакратыі, якіх прытрымліваецца АБСЕ, у выкананні Беларуссю міжнародных абавязацельстваў і не спрыяе магчымасці аднаўлення дыялогу паміж ЕС і Беларуссю", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек неаднаразова выступалі за ўзмацненне санкцый ЕС адносна афіцыйнага Мінска, выказваліся ў падтрымку апазіцыі і патрабавалі выканання правоў чалавека ў Беларусі.

Зінгерыс і Бек пракаментавалі адмову ў выдачы беларускіх візаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі