Зінгерыс і Бек пракаментавалі адмову ў выдачы беларускіх візаў

Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек вядомыя як актыўныя крытыкі беларускага рэжыму.

Каментуючы апошнія падзеі, дэпутатка Бундэстага заявіла, што адмова ў візе — яшчэ адзін доказ таго, што выбары з'яўляюцца фарсам. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, Лукашэнка нават не спрабуе стварыць бачнасць свабодных і сумленных выбараў, затрымліваючы журналістаў і не пускаючы ў краіну назіральнікаў. Адмову ў візе Бек ацаніла як абразу АБСЕ, бо менавіта гэтую арганізацыю мелі прадстаўляць абодва назіральнікі.

У сваю чаргу, Зінгерыс нагадаў, што ён неаднаразова атрымліваў адмовы ў беларускай візе. Па яго словах, апошнія падзеі паказваюць, што беларускі рэжым не змяніўся і працягвае сваю старую палітыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі