МЗС Беларусі: Паслоў з краін ЕС пакуль не адклікаем

"Калі паслы падчас кансультацый здолеюць растлумачыць у сваіх сталіцах бесперспектыўнасць палітыкі санкцый і ціску, то гэта будзе насіць пазітыўны характар. У гэтым кантэксце іх паездка можа садзейнічаць вяртанню сітуацыі ў рэчышча канструктыўнага дыялогу, што і прапануе беларускі бок", — цытуе словы Савіных БЕЛТА.

Беларусь пакуль не адклікае сваіх паслоў з краін Еўрасаюза, але такая магчымасць не выключаецца. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, учора стала вядома, што Беларусь адклікала свайго прадстаўніка ў ЕС і амбасадара ў Польшчы. Таксама МЗС Беларусі прапанаваў кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару выехаць у свае сталіцы для кансультацый. Такім чынам улады Беларусі адказалі на новыя санкцыі з боку Еўрасаюза. Пасля гэтага Брусель заявіў, што адклікае для кансультацый усіх амбасадараў краін ЕС з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі