Мядзведзеву перададзены зварот сваякоў беларускіх палітзняволеных

Пасольства Расіі перадало прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву зварот сваякоў беларускіх палітзняволеных. Пра гэта БелаПАН паведаміў саветнік расійскага пасольства ў Беларусі Вадзім Гусеў.


"Учора ліст перадалі паслу і ў той жа дзень яно было адпраўлена ў Маскву адрасату", — сказаў ён.

10 лютага пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў сустрэўся з жонкамі Аляксея Міхалевіча, Дзмітрыя Бандарэнкі і Мікалая Статкевіча, якія і перадалі зварот.

У звароце да Дзмітрыя Мядзведзева сваякі палітзнявоеных просяць зрабіць "усё магчымае, каб абразуміць беларускія ўлады, якія запусцілі махавік рэпрэсій, які сёння перамолвае лёс тысяч людзей у Беларусі".

Пісьмо падпісалі Ала Саннікава, Вольга Бандарэнка, Уладзімір Халіп, Люцына Бяльзацкая, Дар'я Корсак (Атрошчанкава), Надзея Радзіна, Ульяна Кобец, Уладзімір Палажанка, Марына Адамовіч (жонка Статкевіча), Мілана і Алена Міхалевіч, Зоя Яўменава, Марына Фядута.

Фота: rus.ruvr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі