Музыкі The Outsiders прысвяцілі песню ахвярам тэракту(аўдыё)

У рэпертуары музыкі Паўла Аракеляна і гурта The Outsiders з’явілася песня, прысвечаная ахвярам трагедыі ў мінскім метро пад назвай “Release Me, Lord!”

Жывая прэзентацыя песні ў выкананні Паўла, яго сястры Алены і гітарыста The Outsiders і “Троіцы” Юрыя Дзмітрыева адбудзецца 15 траўня ў Лофт-кафэ падчас чатырохгадзіннага дабрачыннага канцэрта, сродкі ад якога будуць пералічаны пацярпелым ад выбуху і іх сем’ям.

 

У акцыі, ідэя якой належыць Аракеляну, возьмуць удзел гурты The Outsiders, Троіца, Акана, Аляксандр Памідоваў, літаратары Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў і іншыя.

 

Такім чынам, 15 траўня, 19.00, Лофт-кафэ, што па вуліцы Броўкі, 22. Кошт квітка – 30 тысяч. Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне вэлком 380-00-10.

Фота: armjazz.net (Сяргей К. Incognito)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі