Мужчына, які знайшоў у бочцы 25 тысяч долараў, атрымаў умоўны тэрмін
40-гадовы мужчына спакусіўся на іх, калі выконваў дробную працу ў знаёмага ў вёсцы пад Брэстам.
У бочцы са збожжам ён знайшоў пачак долараў і забраў яго. Патраціў толькі адну тысячу долараў — грошы кампенсавала маці. Таму суд пагадзіўся на ўмоўны тэрмін — пяць гадоў зняволення, піша газета “Вечерний Брест”.
Дарэчы, мужчына паспеў адсядзець у следчым ізалятары два з паловай месяцы.