Мінчанка захоўвала тысячы долараў і еўра ў кішэні курткі на лецішчы
А знаходзіцца лецішча аж у Маладзечанскім раёне.
Як паведамляе БелаПАН, жыхарка сталіцы заявіла ў міліцыю, што невядомыя скралі ў яе 3 тысячы еўра і 2 тысячы долараў. Яна захоўвала грошы ў кішэні курткі, якая вісела на крэсле ў хаце. Калі грошы зніклі, невядома. Жанчына апошні раз была на лецішчы ў пачатку студзеня.
Нагадаем, у лютым сёлета "Народная газета" апублікавала каментар навукоўца наконт таго, што беларусы няправільна захоўваюць долары і іх псуе вераломны грыбок.
Фота — unian.net
"Народная газета": беларусы няправільна захоўваюць долары