Мужчына спрабаваў задушыць сваю дачку-дэкрэтніцу

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, вясковец пражываў у доме разам са сваёй 32-гадовай дачкой. Будучы нападпітку, ён пасварыўся з жанчынай, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Канфліктная сітуацыя ледзь не скончылася трагедыяй — падчас сваркі мужчына пачаў душыць маладую маці, але той ўдалося вырвацца.

За пагрозу забойствам была распачата крымінальная справа. 59-гадоваму мужчыне пагражае да паўгода пазбаўлення волі.