Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці наведалі паўтары тысячы чалавек

А вось Нацыянальны гістарычны музей толькі за адзін квартал наведала амаль 20 тысяч чалавек. Супрацоўнікі музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці звязваюць невысокую наведвальнасць з устаноўленым прапускным рэжымам.

Па словах выконваючага абавязкі загадчыка філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргея Ісаковіча, наведвальнасць музея вельмі добрая.

Ісаковіч: “Добрая наведвальнасць, прыкладна 90-95% на кожнай экскурсіі. Студэнты пераважна, але вельмі шмат і дарослых. Хутчэй за ўсе дзяржслужачыя”.

Як заўважаюць у Нацыянальным гістарычным музеі, да якога адносіцца музей дзяржаўнасці, у асноўным яго наведваюць студэнты Акадэміі кіравання, а вось школьнікаў там пакуль не бывае.

Па словах Сяргея Ісаковіча, у музеі з’яўляюцца новыя экспанаты. У прыватнасці, там знаходзіцца залаты медаль, які сёлета ў Лондане заваяваў беларускі параалімпіец Ігар Бокій. БДУ перадаў сваю распрацоўку — макет нана-спадарожніка.


Дырэктар музея дзяржаўнасці сышоў праз 2 месяцы пасля адкрыцця

Музей сучаснай гісторыі Беларусі пачынаецца з… 1994 года!

Прыёмная прэзідэнта: Музей дзяржаўнасці адкрыты! Але не для ўсіх

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі