Мінскае "Дынама" развіталася з легіянерам — "не адаптаваўся да КХЛ"

Як паведаміў спартовы дырэктар мінскага "Дынама" Ігар Матушкін, Кейн "не здолеў адаптавацца да хакею ў КХЛ". Не дапамаглі ні гутаркі, ні тлумачэнні — усё дарма. Прагрэсу ў гульні легіянера кіраўніцтва "Дынама" так і не пабачыла.

Рашэнне пра развітанне было прынятае паводле пагаднення бакоў. Матушкін сцвярджае, што з Эвандэрам Кейнам яны развіталіся без крыўдаў.

Нагадаем, Кейн — канадзец, цэнтральны нападаючы, які гуляў за "Вініпег Джэтс", выступаў за зборную Канады. На час лакаўта ў НХЛ паспрабаваў выступаць за мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сталіцы Беларусі ён з'явіўся ў верасні.

Фота — khlunhl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі