Мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях "Салавату Юлаеву" — 3:6

Лік па перыядах — 1:1, 2:5, 0:0. У нашай камандзе шайбы на рахунку Ціма Стэплтана (дзве) і Збынека Іргла. Матч у запісе пакажа тэлеканал "Беларусь-2", пачатак а 20-й гадзіне.

Нагадаем, у першым матчы "Дынама" прайграла ў Ніжнекамску "Нафтахіміку" — 0:3, а ў другім перамагла ў Казані ў авертайме "Ак Барс" — 3:2.

Наступны матч дынамаўцы правядуць 13 верасня на "Мінск-Арэне" з "Слованам" з Братыславы (пачатак а 19-й гадзіне).

Лепшы бамбардзір нашай каманды — легіянер-навабранец Цім Стэплтан, на рахунку якога ўжо тры закінутых шайбы.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі