Мінскае "Дынама" перамагло "Нафтан", Дам'янавіч стаў аўтарам хет-трыку

"Дынама" перамагло "Нафтан" — 4:2. Сербскі легіянер Ёван Дам'янавіч (на здымку) вызначыўся на 19-й, 49-й і 80-й хвілінах. Яшчэ адзін гол у мінчукоў на рахунку Віталя Кібука (90-я). У гасцей галы забілі Міхаіл Гарбачоў (54-я) і Аляксандр Гаўрушка (85-я).

У яшчэ адным матчы "Брэст" прайграў "Мінску" — 0:1 (гол на рахунку Леаніда Ковеля, 29-я хвіліна).

Яшчэ тры матчы тура адбудуцца 18 траўня.

Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе БАТЭ з 24 ачкамі, у "Гомеля" — 20, у "Шахцёра" — 16. Па 16 ачкоў стала і ў "Мінска" і "Дынама", але яны згулялі ўжо на адзін матч больш.

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі