Мінгарвыканкам: на мінскіх рынках кошты не растуць ужо 2 тыдні

Пры гэтым адзначаецца зніжэнне коштаў гародніны. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак


Байдак: "Асабліва па гурках цэны значна зніжаюцца. На Камароўскім рынку ўзровень цэнаў за апошнія два тыдні ніяк не павялічыўся ні па адной таварнай групе. Што датычыць садавіна-гародніннай прадукцыі, то цэны нават зніжаюцца (і значна) па асобных таварных групах. На Чэрвенскім рынку аналагічная сітуацыя".