Мінгандлю заклапочаны адсутнасцю рэстаранаў з беларускай кухняй

Такое меркаванне выказаў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун, перадае БЕЛТА. Па яго словах, пакуль такіх аб'ектаў у краіне вельмі недастаткова. Драгун адзначыў, што развіваюцца аб'екты з японскай, кітайскай ды іншымі кухнямі свету, а пра беларускую забыліся. Між тым, напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі 2014 года гэтае пытанне становіцца асабліва актуальным.

На выпуску страваў беларускай нацыянальнай кухні цяпер спецыялізуюцца 166 аб'ектаў на 13 тысяч месцаў. Cярод іх 20 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу на 700 месцаў.

Фота — foodclub.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі