Мінэканомікі: долар можа каштаваць 22 000 рублёў

Патрэбы рэальнага сектару эканомікі ў рэсурсах на наступны год вельмі высокія. Пра гэта сёння на паседжанні ўраду заявіў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка. Каб прафінансаваць усе гэтыя заяўкі, спатрэбіцца эмісія ў памеры 30 трыльёнаў рублёў. Калі ж дапусціць уключэнне друкарскага станка, то будзе далейшая дэвальвацыя рубля і рост коштаў.

З гэтай прычыны міністэрства прапануе ў разы скараціць эмісійнае фінансаванне дзяржаўных праграм, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі