Мінчук скраў машыну суседа, з якім адзначыў Стары Новы год

Як паведамляе auto.onliner.by, суседзі па кватэры вырашылі адсвяткаваць стары Новы год. Пасля выпіўкі гаспадар кватэры заснуў. Гэтым скарыстаўся яго прыяцель-сусед. Ён выцягнуў у соннага мужчыны ключы ад Opel, сеў у машыну і збіраўся пакатацца па горадзе.

Аднак далёка ад'ехаць п'яны не змог. Ён адразу ж урэзаўся ў прыступку дома і ў прыпаркаваны побач аўтамабіль. Калі гаспадар машыны прачнуўся, ён паведаміў у міліцыю пра ўгон. А калі выйшаў з пад'езда, то заўважыў свой пабіты Opel і суседа за рулём.

Затрыманы правапарушальнік працверазеў толькі ў пастарунку. Ён так і не змог успомніць падзеяў і растлумачыць матывы сваіх дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі