Міліцыя "зачышчае" Мінск перад прыездам Дзмітрыя Мядзведзева

Дзяўчына прыехала на суд па справах затрыманых сёння ў Мінску актывістаў "Маладога фронту" (Чэхія) Уладзіміра Яроменка і Аляксандра Васільева. Па словах праваабаронцы Насты Лойкі, якія перадае БелаПАН, у судзе кажуць, што Галіцкай няма. Лойка мяркуе, што дзяўчыну затрымалі міліцыянты.

Таксама праваабаронцы паведамляюць, што ў Мінску затрыманы Іван Амельчанка. Хлопец стаў вядомы пасля перфомансу "Мусарок", які зладзіў сёлета на Чарнобыльскім Шляху. У панядзелак Амельчанка заявіў, што мяркуе балатавацца дэпутатам у Палату прадстаўнікоў.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні актывістаў звязаныя з з заўтрашнім прыездам у Мінск расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Ён будзе ўдзельнічаць у паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі