Мілінкевіч: “Усе подпісы былі сапраўдныя”

“Мы сабралі дастатковую колькасць подпісаў. Усе яны былі сапраўдныя. Мы вельмі шчыльна сачылі за гэтым. Нерэгістрацыя – рашэнне мэтазгоднасці. Уладам немэтазгодна праводзіць рэформы, улады хочуць закансерваваць сітуацыю”, - гаворыць лідар руху “За Свабоду”.

Мілінкевіч не збіраецца спыняць удзел у выбарчай кампаніі. Палітык гаворыць, што увойдзе ў каманду іншага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі і будзе дапамагаць яму падчас агітацыі.

Нагадаем, прычынай для адмовы ў рэгістрацыі выбаркам назваў несапраўднасць 15% подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Мілінкевіча. Яшчэ адной перашкодай стала адсутнасць у дэкларацыі аб маёмасці звестак аб зямлі, на якой пабудаваны дом Аляксандра Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі