Міколу Статкевіча адправяць у шклоўскую калонію

Як паведаміла сайту nn.by жонка палітыка Марына Адамовіч, Статкевіч будзе адбываць пакаранне ў шклоўскай калоніі. Там ужо знаходзіцца адзін з арыштаваных па "справе 19 снежня" — Дзмітры Новік (асуджаны на 3,5 гады турмы). Раней у Шклове сядзелі Зміцер Дашкевіч і Андрэй Кім.


Марына Адамовіч кажа, што ёй адмовілі ў спатканні са Статкевічам. За адмовай стаяць прозвішчы старшыні Ленінскага суда Жаўнерчык, а таксама суддзі Грачовай.


Да разгляду касацыйнай скаргі былы кандыдат у прэзідэнты будзе знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Нагадаем, што суд Ленінскага раёна пакараў Статкевіча шасцю гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітыка звінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі