Маці палітвязня Казакова: У калоніі сказалі, каб чакалі сына ў панядзелак

Спадарыня Ганна, маці палітвязня Сяргея Казакова, распавяла Еўрарадыё: сын ніколі не казаў, што збіраецца падпісваць просьбу аб памілаванні. Ён ніколі не пісаў ёй, што яму ў зняволенні фізічна ці маральна цяжка. Таму, калі даведалася пра гэты спіс, адразу падумала, што сына там не можа быць. Сёння Ганна Казакова патэлефанавала ў калонію і ёй сказалі, што сын прыедзе найхутчэй у панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі