Мартынаў прапанаваў рознагалоссі з ЕС вырашыць за сталом перамоваў

Пра гэта Сяргей Мартынаў заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь-1". "Мы заўсёды за дыялог", — адзначыў ён. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны прагназуе, што абмеркаванне рознагалоссяў "не будзе простым і лёгкім ні для аднаго з бакоў". Аднак іншага шляху няма, лічыць Мартынаў. "Мы гатовыя сядаць і размаўляць на ўсе тэмы", — цытуе словы міністра замежных спраў ИТАР-ТАСС.

Нагадаем, што адным з галоўных патрабаванняў Еўрасаюза да афіцыйнага Мінску з'яўляецца вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што некаторыя з іх, якія пісалі прашэнні аб памілаванні, могуць выйсці на волю.

На здымку: Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў і дзяржсакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі