“Маладога інтэлектуала” звольнілі за падазронае сяброўства

Актывіст апавёў Радыё Свабода, што працаваў ахоўнікам у мінскай краме, і што да яго наймальніка двойчы прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Асабіста яго на размовы не запрашалі — гаварылі з кіраўніцтвам. Першы раз цікавіліся інтэрв’ю Яўгена Белсату, глядзелі запісы з відэакамер, што ўсталяваныя у іх краме.

Пра што размаўлялі другі раз, малады чалавек не ведаю, але пасля размовы яму было прапанавана звольніцца. Яўген з’вязвае цікаўнасць “людзей у цывільным” да сваёй асобы непасрэдна з арыштам Андрэя Гайдукова, падазраванага ў здрадзе дзяржаве і шпіянажы.

Гайдукоў быў намеснікам Канстанцінава ў наваполацкай суполцы “Саюз маладых інтэлектуалаў”.

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 8 лістапада ў Віцебску “падчас закладкі тайніка” — так гаворыцца ў афіцыйным паведамленні КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі