Майра Мора: Дыялог магчымы пасля вызвалення палітвязняў

У прыватнасці, яго словы пра тое, што Захад і апазіцыя сарвалі дыялог ЕС з уладамі Беларусі.

"Пасля мераў па падаўленню грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, ЕС не заставалася нічога іншага, як захоўваць жорсткую пазіцыю, — сказала ў інтэрв'ю БелаПАН спадарыня Майра Мора. — ...Ніякі змястоўны дыялог з уладамі немагчымы, пакуль не будуць вызвалены і адноўлены ў сваіх правах ўсе палітычныя зняволеныя. ЕС гатовы паляпшаць і паглыбляць свае адносіны з Беларуссю. Для ЕС Беларусь — важны сусед, неад'емная частка еўрапейскай спадчыны і еўрапейскай супольнасці нацый. Для Беларусі Еўрапейскі саюз — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў і важны партнёр у галіновым і рэгіянальным развіцці. ЕС па-ранейшаму гатовы дапамагаць Беларусі ў справе дэмакратызацыі і мадэрнізацыі".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі