"Магілёўскі праваабарончы цэнтр" можа спыніць сваё існаванне

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", магілёўскія чыноўнікі ўвялі новыя нарматывы. Згодна з імі, для працы кіруючых органаў, якія складаюцца мінімум з трох чалавек, трэба памяшканне плошчай мінімум 18 кв.м. Чыноўнікі прапанавалі магілёўскай арганізацыі памяшканне, за якое трэба плаціць арэнду каля 2 млн рублёў. І гэта — без уліку камунальных плацяжоў. Іншыя прапанаваныя памяшканні маюць яшчэ большую плошчу.

Кіраўнік арганізацыі Уладзімір Краўчанка лічыць гэтыя загады незаконнымі і плануе адстойваць правы ў судзе. Нагадаем, што "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" — адзіная ў Магілёве праваабарончая арганізацыя, якая мае легальны статус.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі