"Ляпис Трубецкой" не выступіць на канцэрце "Салідарныя з Беларуссю"

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар "ляпісаў" Яўген Калмыкоў:

"Есць ліст без адраса, дзе вядзецца размова пра выступ на тыя даты, што ў нас ужо занятыя. То бок няма такога, што мы адмовіліся, нас ніхто асабліва і не ўгаворваў".

Нагадаем, што сёлета "Салідарныя з Беларуссю" зменіць канцэпцыю і пройдзе не толькі ў Варшаве, але і ў іншых польскіх гарадах: Кракаве, Вроцлаве, Врацлавеку, Катавіцах, Любліне, Беластоку, Познані. Мерапрыемства, якое традыцыйна праводзілася 25 сакавіка, расцягнецца на некалькі дзён. Галоўны канцэрт адбудзецца 27 сакавіка ў Варшаве. Цалкам магчыма, што, разам з Польшчай, да "Салідарных з Беларуссю" далучацца іншыя заходнія краіны.

Вяртаючыся да гурта "Ляпис Трубецкой" варта зазначыць, што амаль адначасова з датамі канцэртаў "Салідарныя з Беларуссю" у музыкаў запланаваны ўласны канцэрт у Варшаве. Адбудзецца ён 30 сакавіка ў клубе Stodola.

Нагадаем, акрамя “ляпісаў” на канцэрты запрасілі гурты "Без Билета", IQ48, The Toobes.

Фота: beljournalist.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі