Лукашэнка ўзнагародзіў патрыярха Кірыла ордэнам

Ён прыняў удзел у адкрыцці помніка патрыярху Аляксею ІІ. Адбылася таксама сустрэча кіраўніка РПЦ з Аляксандрам Лукашэнкам.

Беларускі лідар заявіў: “У нашай краіне адносіны свецкай і духоўнай улады будуюцца па прынцыпе сімфоніі, то бок, гарманічнага саюза і сумеснай працы на дабрабыт Бацькаўшчыны. Беларусь паспяхова развівае супрацоўніцтва з нашай праваслаўнай царквой”.

Лукашэнка таксама павіншаваў патрыярха Кірыла са святам Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы і ўзнагародзіў кіраўніка праваслаўнай царквы ордэнам Дружбы народаў, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі