Лукашэнка распавёў аб праблемах са здароўем Пуціна
Нечаканае прызнанне прагучала падчас інтэрв'ю беларускага кіраўніка агенцтву Reuters.
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што не зможа згуляць у хакей са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, бо той пашкодзіў пазваночнік. Па словах Лукашэнкі, Пуцін атрымаў траўму падчас сваіх заняткаў барацьбой.
Размовы пра тое, што ў расійскага кіраўніка ўзніклі праблемы са здароўем, загучалі ўвосень. На саміце АТЭС ва Уладзівастоку 60-гадовы Пуцін кульгаў, пры іншых з'яўленнях на публіцы ён сядзеў, нахіліўшыся наперад і абапёршыся на правую руку.
У кастрычніку Пуцін не паехаў у Пакістан на нараду кіраўнікоў чатырох дзяржаваў, прысвечаную Афганістану, а таксама не наведаў Турцыю, якая чакала яго, адзначае АФН.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмаўляецца каментаваць выказванні Лукашэнкі.
Фота — ponedelnik.info