Лукашэнка прызначыў трох рэктараў ВНУ — Бондара, Караля і Шылу

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юрыя Бондара. Рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стане Андрэй Кароль. Іван Шыла ўзгоднены на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Давыдава суддзёй і старшынём Беларускага вайсковага суда.

Таксама кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў мясцовых органаў улады, намеснікаў міністраў. У Аляксандра Лукашэнкі з'явіліся трое новых памочнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі