Лукашэнка: прадпрыемствы хлебапрадуктаў прыватызавацца не будуць

Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. Ён заявіў, што ў краіне не будуць прыватызаваныя прадпрыемствы па вытворчасці асноўных відаў харчавання. Сярод іншага, камбінаты хлебапрадуктаў і мясамалочнай прамысловасці.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "нельга разбурыць гэты жалезабетонны каркас, бо будзе як у суседзяў". Паводле слоў Лукашэнкі, прадпрыемствы па вытворчасці харчавання застануцца пад кантролем дзяржавы. "Яны [прыватнікі] добрыя людзі, але яны больш глядзяць у сваю кішэню", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы "Интерфакс-Запад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі