Лукашэнка паставіў задачу: да 2015 года беларусаў павінна стаць больш
Праз два гады ў нашай краіне павінен быць натуральны прырост насельніцтва.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у панядзелак падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру неўралогіі і нейрахірургіі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь ужо цяпер практычна выйшла на ўзровень натуральнага прыросту насельніцтва.
Міністр аховы здароўя Васіль Жарко падкрэсліў, што ўпершыню за 20 гадоў у нашай краіне адбылося найменшае змяншэнне насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net