Лукашэнка памяняў Валянціна Рыбакова на Віктара Шэймана

Як паведамляе БЕЛТА, гэта адбылося ў сувязі з пераходам Рыбакова на іншую працу. Як памочнік прэзідэнта Рыбакоў курыраваў пытанні знешняй палітыкі.

Памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях прызначаны Віктар Шэйман. Адначасова ён вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.

Адпаведныя распараджэнні кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 студзеня.

Фота Віктара Шэймана — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі