Лукашэнка: не можаце мне паказаць ніякіх новых тэхналогій!

У чацвер Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду, прысвечаную пытанням павышэння эфектыўнасці дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і падпарадкаваных яму арганізацый.

Лукашэнка: "Ад усіх галін мы патрабуем паскораных тэмпаў мадэрнізацыі вытворчасці. Гэта дыктуе час — як сусветны рынак, так і эканоміка краіны. На прадпрыемствах працэс, па вялікім рахунку, не пачынаўся. Сёння вы не можаце прадэманстраваць ні найноўшых тэхналогій, ні апошніх навуковых дасягненняў, укаранёных у вытворчасць. Рэалізацыя планаў мадэрнізацыі і развіцця вытворчасцяў павінна не толькі пераследваць выхад на новы тэхналагічны ўзровень, але і спрыяць рэзкаму ўздыму заработнай платы і даходаў работнікаў".

Лукашэнка таксама выказаў незадавальненне якасцю і хуткасцю будаўніцтва і капітальнага рамонту розных аб'ектаў.

Лукашэнка незадаволены працай Кіраўніцтва справамі прэзідэнта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі