Лукашэнка лічыць АБСЕ непатрэбнай арганізацыяй (відэа)

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у аўторак журналістам, перадае interfax.by. На думку Лукашэнкі, у існаванні АБСЕ былі зацікаўленыя Захад і ЗША, калі ім супрацьстаяў магутны СССР. Сёння ім гэта арганізацыя не патрэбна. А Беларусі гэтая арганізацыя не патрэбная, бо яна не выконвае сваіх функцый, кажа Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі кажа, што АБСЕ сёння ніякай бяспекай не займаецца, а замест супрацоўніцтва арганізуе разлад. Як прыклад ён згадаў дзейнасць місіі АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі ў 2012 годзе. Па словах Лукашэнкі, назіраьнікі АБСЕ прыехалі з загадзя напісаным дакладам. Нагадаем, што місія АБСЕ не прызнала сёлетнія выбары ў Палату прадстаўнікоў свабоднымі і справядлівымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі